Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Мінгарвыканкама на базе дзіцячай харэаграфічнай школы № 2 г. Мінска адкрывае эксперыментальны клас для дзяцей 13–14 гадоў, якія маюць харэаграфічную падрыхтоўку.

Усе выкладчыкі — у мінулым артысты ансамбля. Іх задача: перадаць выхаванцам не толькі сваё майстэрства, але і традыцыі, «фірменны» стыль «Харошак» і, вядома ж, бясконцае захапленне беларускім народным танцам.

Час і месца правядзення кастынгу можна ўдакладніць па тэлефонах 331 60 52, маб. (8 025) 969 69 85, пр-т Незалежнасці, 50, к. 404.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0