Жыхар Іванаўскага раёна падазраецца ў забойстве двухгадовай дзяўчынкі.

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, дзіця разам з маці і бабуляй пражывала ў адным з сельскіх населеных пунктаў раёна.

Цела мёртвай унучкі 11 верасня а восьмай гадзіне вечара на ложку знайшла бабуля, якая прыйшла з працы. У гэты час дома знаходзілася маці дзіцяці.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць дзяўчынкі наступіла з-за траўматычнага шоку ў выніку пералому рэбраў, разрываў ныркі і печані.

Пракурорам Іванаўскага раёна 13 верасня распачата справа па п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняга).

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы 25-гадовы мясцовы жыхар, рабочы сельгаспрадпрыемства, які ў гэты дзень прыходзіў у госці да маці дзяўчынкі.

Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Следствам высвятляюцца абставіны і прычыны злачынства.

Маці дзяўчынкі не замужам. Гэта яе першае дзіця. Загінулая дзяўчынка — інвалід 2-й групы, у яе быў парок сэрца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру