— 100-працэнтнай запаўняльнасці не будзе, бо традыцыйна самыя верхнія і далёкія шэрагі цалкам не раскупаюцца, — кажа Ірына Краўчэня, спецыялістка па продажы, прадстаўніца канцэртнай кампаніі-арганізатара Allstars. — Аднак мы задаволеныя тэмпамі рэалізацыі білетаў, і спадзяемся, што зала будзе амаль поўная.

У касах «Палацу Рэспублікі», куды паступілі 270 білетаў, карэспандэнту НН паведамілі, што прадалося ўжо 209 квіткоў па наяўным разліку.

Нагадаем, брытанскі спявак Стынг у суправаджэнні філарманічнага аркестра выступіць 18 верасня на «Мінск-Арэне» (пр.Пераможцаў, 111). У продаж пушчана каля 13 тысячы квіткоў. Цэны на білеты — ад 120 тыс. да паўтара мільёна рублёў. Паводле сайта allstars.by цалкам прададзены квіткі за 150 тыс., 800 тыс. і за мільён рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру