Нарвежскі поп-рокавы гурт A-ha выступіць у мінскім Палацы спорту 6 лістапада.

Пра гэта паведамляюць у кампаніі «Корпорация развлечений», якая арганізуе беларускі канцэрт гурта. У параўнанні са Стынгам, цэны на канцэрт A-ha! – памяркоўнейшыя: ад 132 да 390 тыс.

Гурт, папулярны ў 80-ыя і 90-ыя, цяпер знаходзіцца ў сваім развітальным туры, які пачаўся ў студзені 2010 і завяршыцца ў снежні вялікім канцэртам у Осла.

Дарэчы, на афіцыйным сайце гурта канцэрт у Мінску не пазначаны.

A-ha – гонар нарвежскай папулярнай музыкі. Гурт быў заснаваны ў 1982 г. Найвялікшы поспех здабыў іх першы альбом Hunting High and Low (1985), які амаль цалкам складзены з хітоў, Take On Me, The Sun Always Shines on T.V. ды інш. A-ha грае на стыку рок- і поп-музыкі.

Відэаролік на песню Take On Me:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?