Мінэканомікі Беларусі больш не будзе рэгуляваць рознічныя цэны на цэмент. Яны ўсталёўваліся з чэрвеня 2007 гады ў сувязі з дэфіцытам цэменту.

Цяпер, па меркаванні Мінэканомікі, сітуацыя стабілізавалася, што дазволіла адмяніць адміністрацыйныя абмежаванні на рост цэн.

З гэтага часу цэны на цэмент, як і да ўвядзення абмежавання, будуць фармавацца ў адпаведнасці з Інструкцыяй пра парадак фармавання і ўжывання цэн і тарыфаў, зацверджанай пастановай Мінэканомікі №183 ад 10.09.2008, што прывядзе да падвышэння коштаў на гэты будматэрыял у раздробным гандлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?