goals.by

Сёння (15 верасня) ў Новасібірску сустракаліся лідэры Усходняй і Заходняй канферэнцый Кантынентальнай хакейнай лігі: «Сібір» і мінскае «Дынама». Мінчане (галоўны трэнер — Марэк Сікора) выйгралі з лікам 4:2 (1:0, 3:0, 0:2)

Склад «Дынама»: Мезін, Падградскі — Мойжыш, М.Спірыдонаў — Штумпел (капітан) — Глазачоў; Петрашак — Д.Корабаў, Кулакоў — Плат — Неміроўскі; Антонаў — Касцючонак, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Міхалёў — С.Варламаў — Д.Качаткоў.

Шайбы: 0:1 — Плат (Неміроўскі, 16.28). 0:2 — Міхалёў (С.Варламаў, Падградскі, 31.12). 0:3 — Штумпел (М.Спірыдонаў, 31.36). 0:4 — Петрашак (Неміроўскі, Антонаў, 35:56, у большасці). 1:4 — Чэрнікаў (Пуяц, Ю.Пятроў, 45.33). 2:4 — Кутузаў (Ю.Пятроў, Чэрнікаў, 48.34).

Зазначым, што сваю першую шайбу за «Дынама» закінуў яго капітан, славацкі легіянер Ёзаф Штумпел.

Пасля другога перыяда мінчане вялі з лікам 4:0, але з пачаткам трэцяга перыяда «Сібір» зладзіла сапраўдны штурм варотаў Андрэя Мезіна.

Наш галкіпер нават атрымаў штраф, і за яго адправіўся «адпачываць» на лаву штрафнікоў Андрэй Стась. «Дынама» выстаяла.

***

Цяпер мінскае «Дынама» пасля чатырох гульняў мае тры перамогі ў асноўны час і адну паразу (9 пунктаў), розніца шайбаў: 13-7, і працягвае лідзіраваць у Заходняй канферэнцыі (і наогул Лігі). У яго найбліжэйшых пераследнікаў - рыжскага "Дынама" і пецярбургскага СКА - па 7 пунктаў.

Бамбардзіры «Дынама» па сістэме «гол+пас»:

Неміроўскі — 5 (0+5), Плат — 4 (3+1), Спірыдонаў — 4 (1+3), Кулакоў — 3 (2+1), Дзямагін — 2 (2+0), Глазачоў, Мялешка — 2 (1+1), Стась — 2 (0+2), Варламаў — 2 (0+2), Падградскі — 2 (0+2), Штумпел — 2 (1+1), Міхалёў, Петрашак — па 1 (1+0), Антонаў — 1 (0+1).

***

Нагадаем, што ў самым першым матчы — ён прайшоў у Мінску — «Дынама» саступіла ніжагародскаму «Тарпеда» з лікам 1:3, затым выйграла ў Мінску ў «Лакаматыва» (Яраслаўль) — 3:0 і на выездзе ў новакузнецкага «Металурга» — 5:2.

***

17 верасня, у пятніцу, «Дынама» згуляе ў Хабараўску з «Амурам».

Пачатак гульні, а 11-й паводле мінскага часу.

Затым беларускі клуб правядзе тры матчы ў Мінску:

21 верасня (аўторак) ён сустрэнецца з мінулагоднім уладальнікам Кубка Гагарына «Ак Барсам» (пачатак, а 19-й), 23 верасня — з «Нафтахімікам» (19:00), 25 верасня — з «Аўтамабілістам» (17:00).

Матчы праходзяць у «Мінск-Арэне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру