Беларускі кардынал Казімір Свёнтэк паспяхова праапераваны ў Любліне (Польшча). Кіраўнік мясцовай клінікі артапедыі і рэабілітацыі прафесар Міраслаў Яблоньскі, які апераваў Свёнтка, адзначыў, што аперацыя прайшла паспяхова.

Цяпер каталіцкі ерарх пройдзе там курс аднаўлення.

19 мая кардынал, знаходзячыся дома, зламаў шыйку левага сцягна, а ўжо 20 мая яму была зроблена першая аперацыя ў Мінску.

На сённяшні дзень Казімір Свёнтэк — адзін з двух найстарэйшых кардыналаў у свеце нараўне з італьянцам Эрзіліа Таніні (той нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г.). Кардынал Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру