Сенат ЗША ўхваліў сёння законапраект пра падтрымку малога бізнэсу коштам $30 мільярдаў. Малы бізнэс атрымае дапамогу ў выглядзе крэдытаў, апроч таго, будуць выдзеленыя падатковыя льготы.
Пры гэтым асноўнай мэтай Вашынгтона з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў і барацьба з беспрацоўем шляхам стымулявання малога бізнэсу.