Сусветны банк выдзеліць Беларусі дадатковую пазыку памерам $30 млн на рэалізацыю праектаў па энергазберажэнні. Пра гэта паведаміў кіраўнік праектнай групы банка Пека Салмінен.

Паводле словаў кіраўніка праектнай групы, усе неабходныя дакументы для гэтага ўжо падрыхтаваныя. Адпаведнае рашэнне павінна быць прынятае праз некалькі тыдняў на пасяджэнні рады дырэктараў Сусветнага банку.

Рэалізацыя праектаў разлічана на тры гады. Асноўная частка сродкаў прызначаецца для Гомельскай вобласці і будзе выкарыстана на мерапрыемствы па энергазберажэнні на аб'ектах сацыяльнай сферы. У прыватнасці, гаворка ідзе аб мадэрнізацыі кацельняў, пра ўсталяванне шклопакетаў, эканамічнага асвятлення і г.д.

Нагадаем, што зараз у Беларусі завяршаецца рэалізацыя праектаў з выкарыстаннем сродкаў папярэдняй пазыкі Сусветнага банка, якая склала $50 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?