Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі не прагназуе, што мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь грамадзянамі для асабістага карыстаньня зменіцца да 1 ліпеня 2011 года.
«У ДМК адсутнічаюць дадзеныя пра магчымую змену гэтай даты», — заявіў намеснік старшыні ДМК Беларусі Сяргей Барысюк.
Начальнік прававога ўпраўленьня ДМК Беларусі Аляксандар Адзярэйка нагадаў, што памер мыта на ўвоз фізічнымі асобамі ў Беларусь легкавых аўтамабіляў для асабістага карыстання ўключаны ў пералік выняткаў Мытнага кодэксу Мытнага саюзу. У той жа час пытанне змены мытных ставак вырашаецца толькі пры ўзгадненні яго ўсімі краінамі Мытнага саюзу.
«Беларусь у аднабаковым парадку змяніць дату не мае магчымасці», — адзначыў Адзярэйка.
У





