Уладзіміра Валодзіна, якога 9 дзён трымалі за кратамі ў ізалятары на Акрэсьціна, выйшаў на волю 17 верасня.

«Мяне падазравалі ў датычнасці ажно па трох эпізодах: нападзе на філіял „Беларусбанка“, на Дом прафсаюзаў 30 красавіка і нападзе на ізалятар на Акрэсціна ў пачатку верасня. Паступова выстаўлялі гэтыя тры падазрэнні і працягвалі ўтрыманне пад вартай. Віны сваёй я ні ў чым не прызнаў, але застаюся і цяпер ў стане падазронага. Мяркую, што да мяне, гэта чыста палітычная справа — некалі, відаць, трапіў у спісы ненадзейных за маю пазіцыю ў пытанні аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Здаецца, нават міліцыянты на Акрэсціна зразумелі, што гэта справа палітычная».

Уладзімір Валодзін кажа, што яму не задавалася пытанняў пра магчымую датычнасць расійскіх спецслужбаў да нападу на амбасаду Расіі 30 жніўня. «Што я чуў ад следчых, дык гэта пра магчымую маю прыналежнасць да нейкай экстрэмісцкай групоўкі, але гэта няпраўда», — кажа эколаг. Па справах аб нападах на амбасаду Расіі і ізалятар на Акрэсціна за кратамі яшчэ застаюцца анархісты Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч, а таксама актывіст «Правага альянсу» Ігар Чапіга. Уладзімір Валодзін не выключае, што па гэтых справах было больш затрыманых, але іх сваякі не жадаюць пакуль афішаваць іх імёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?