алавы збор зерня і зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 6,7 млн. тон, што на 1,7 млн. тон (на 19,9%) менш, чым летась. Такія звесткі апублікаваў Белстат.

У параўнанні з 1 верасня 2009 года ўраджай зерня атрыманы ніжэй ва ўсіх абласцях краіны: у Гомельскай — на 337 тыс. тон (на 31%), Віцебскай — на 276 тыс. тон (на 25%), Мінскай — на 449 тыс. тон (на 21,2%), Магілёўскай — на 216 тыс. тон (на 17,3%), Брэсцкай — на 174 тыс. тон (на 14%), Гродзенскай — на 203 тыс. тон (на 13,4%).

У агульным аб’ёме вытворчасці зерня і зернебабовых культур удзельная вага Мінскай вобласці склала 25%, Гродзенскай — 19,7%, Брэсцкай — 16%, Магілёўскай — 15,6%, Віцебскай — 12,4%, Гомельскай — 11,3%.

Ураджайнасць зерня і зернебабовых культур (без кукурузы) склала 29,8 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы супраць 37,3 цэнтнера на 1 верасня 2009 года.

Рапс сабраны з 99% плошчаў, якія неабходна ўбраць, яго валавы збор склаў 465,2 тыс. тон, што на 38% менш, чым на 1 верасня 2009 года, пры сярэдняй ураджайнасці з аднаго гектара 15,4 цэнтнера (у 2009 годзе — 23,1 цэнтнера).

Разгорнута праца па ўборцы кукурузы, бульбы, агародніны і цукровых буракоў.

На 1 верасня 2010 года нарыхтоўчым арганізацыям Мінсельгасхарча пастаўлена зерня ў лік дзяржаўных патрэб 997,7 тыс. тон, што складае 100,8% да гадавога задання.

Заданне па пастаўцы ячменю піваварнага арганізацыямі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» выканана на 101,2% (яго паступіла 151,8 тыс. тон), насення рапсу — на 56,4% (пастаўлена 214,8 тыс. тон).

У сельскагаспадарчых арганізацыях краіны працягваецца праца па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня нарыхтавана сена 1,4 млн. тон, што на 14,9% больш, чым было на адпаведную дату 2009 года, сенажу — 10,4 млн. тон (на 0,8% больш), сіласу — 6,3 млн. тон (у 1,9 разу больш). Усяго нарыхтавана кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі 7,5 млн. тон, што на 10,8% больш, чым у папярэднім годзе, у тым ліку кармоў з травы — 4,9 млн. тон, што на 19,5% больш. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы (без свіней і птушкі) нарыхтавана 16,6 цэнтнера кармавых адзінак супраць 14 цэнтнераў на 1 верасня 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?