Гомельскі лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыі Кастусь Жукоўскі ў залі суда абвясціў галадоўку.

24 верасня Петрыкаўскі раённы суд прызнаў Кастуся Жукоўскага вінаватым у супраціве міліцыі і нецензурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Жукоўскі сваю віну не прызнаў, а яшчэ раз заявіў пра факт ягонага збіцця аховай прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Нагадаем, актывіст БХД некалькі сутак правёў у шпіталі, дзе яму паставілі дыягназ «страсенне мазгоў».

Каля 13-й гадзіны 17 верасня ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста, калі той ехаў на этнаграфічнае свята «Покліч Палесся».

Пратрымаўшы Жукоўскага пяць гадзінаў у мясцовым пункце міліцыі, яго асудзілі на трое сутак. Аднак па дарозе ў РАУС, сувязь з Кастусём знікла, а праз некалькі гадзінаў стала вядома, што ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Петрыкаўскага шпіталю з чэрапна-мазгавой траўмай.

Паводле Жукоўскага, на яго напалі і збілі людзі з аховы Сяргея Сідорскага, які наведаў свята ў Ляскавічах. Хутчэй усяго, з-за гэтага і вырашылі «абясшкодзіць» Жукоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?