Прычым ён быў ні сном ні духам.

Як высветлілася ў часе пасяджэння Цэнтрвыбаркама, выбарачная праверка спісу ініцыятыўнай групы кандыдата Гайдукевіча выявіла памылкі, калі не фальсіфікацыі.

Гэтак, аказалася, што некаторыя сябры групы не валодаюць выбарчым правам. Больш за тое, у спісе аказаўся… адзін з членаў ЦВК, хоць сам ён пра тое быў ні сном ні духам.

Два сябры ЦВК спрабавалі выступіць супраць рэгістрацыі: «Дадзены кандыдат пераўтварае выбары ў клаўнаду». Аднак сакратар ЦВК Лазавік іх абсёк:
«У ЦВК ёсць усе падставы адмовіць Гайдукевічу ў рэгістрацыі. Але давайце прыслухаемся да самога Гайдукевіча, які казаў: «Якія ж гэта выбары без Гайдукевіча?»

У выніку двое прагаласавалі супраць рэгістрацыі, астатнія — за. Карацей, можна і парушаць, калі вельмі трэба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?