У Вільні прайшоў Беларускі праваабарончы форум. На яго ў гатэль «Рэдысан Блю» — колішняя гасцініца «Летува» — з’ехаліся каля сямідзесяці абаронцаў правоў чалавека з Беларусі.

«Дзяржава дэкларавала сваю нібыта гатоўнасць да зменаў, і на сённяшні дзень, калі мы ўпэўненыя, што гэтыя змены не адбываюцца, абвешчаны дыялог так і не распачаты ўнутры краіны, кожны напамін нашым уладам ад міжнароднай супольнасці пра еўрапейскія каштоўнасці — гэта вельмі істотна», — заявіла на форуме старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, якую цытуе радыё «Свабода».

Удзельнікі канстатавалі нарастанне рэпрэсій у Беларусі перад выбарамі. Гаварылі пра тое, што Беларусь не адмяніла пакарання за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях, што СМІ ў краіне застаюцца несвабоднымі.

У выніку сустрэчы праваабаронцы прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам выправіць сітуацыю з правамі чалавека. У прыватнасці, яны заклікалі выключыць смяротнае пакаранне з беларускага заканадаўства і расследаваць усе знікненні і падазроныя смерці апошніх 11 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?