Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына.

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі падаў у ЦВК заяву, у якой прасіў не рэгістраваць групы Лукашэнкі, бо той асабіста не падаваў сваіх дакументаў.

Ярмошына патлумачыла, што дакументы у ЦВК можа перадаваць давераная асоба. І кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў меў такія паўнамоцтвы.

Яна таксама згадала мінулыя мясцовыя выбары, калі палітпрызыўнік Франак Вячорка падаваў дакументы не персанальна, а праз давераную асобу.

А ў прэзідэнцкія выбары 2006-га году, таксама адзначыла Ярмошына, падобная сітуацыя была з Сяргеем Скрабцом, які знаходзіўся на момант падачы дакументаў у ЦВК у следчым ізалятары.

Правальскі, у сваю чаргу, заявіў, што ў адну з выбарчых кампаніяў яго не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, бо ён не прысутнічаў па паседжанні выбарчай камісіі, калі тая разглядала ягоныя дакументы.

«Выходзіць, для адных закон ёсць, а для другіх — няма», — падсумаваў Правальскі.

Гэтыя словы прысутныя ў зале сустрэлі апладысментамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?