Партнёры віншуюць А.Глеба з першым голам за "Бірмінгем", фота bcfc.com

Партнёры віншуюць А.Глеба з першым голам за "Бірмінгем", фота bcfc.com

Трэнер «Бірмінгема» Алекс Макліш папрасіў фанатаў і спецыялістаў даць час Аляксандру Глебу, які павінен адчуць розніцу паміж стылем гульні «Арсенала», у якім ён правёў свае лепшыя гады, і «Бірмінгемам».

«Я ўсё яшчэ спрабую знайсці аптымальныя спалучэння гульцоў на полі. Мы павінны быць цярплівымі і працягваць працаваць.

Глеб усё яшчэ знаходзіцца ў нялепшых кандыцыях, як і Басежур. Алекс доўга быў па-за футболам і цяпер яму неабходная гульнявая практыка. Гульцы павінны забяспечваць яго мячом і тады ён хутчэй верне свае найлепшыя якасці.

Глеб правёў нямала часу ў «Арсенале». Але мы не «кананіры», дзе мяч дастаўляецца да штрафной суперніка адной-дзвюма дакладнымі перадачамі. Алекс павінен упісацца ў наш стыль і зразумець розніцу паміж «Бірмінгемам» і «Арсеналам», - цытуе Макліша Sky Sports.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?