Гэты 48-старонкавы ілюстраваны альбом, выпушчаны выдавецкім домам «Комсомольской правды» ў маскоўскім выдавецтве «Дырэкт-Медыя» тыражом 25,2 тыс. асобнікаў, з’яўляецца 31-м томам кніжнай калекцыі «Вялікія мастакі».
Генеральны дырэктар «ЗАТ «БелКП-ПРЭС» Галіна Малішэўская паведаміла, што 28 верасня альбом паступіць у кіёскі «Белсаюздрука» для продажу коштам 15 тыс. рублёў. Паводле яе слоў, выданне, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Хруцкага, утрымлівае падрабязнасці загадкавай біяграфіі жывапісца і рэпрадукцыі яго 47 самых вядомых прац з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея (НММ) Беларусі, Дзяржаўнага Рускага музея (Санкт-Пецярбург) і Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што напачатку серыя «Вялікія мастакі» планавалася спачатку з 30 альбомаў, але вырашана яе падоўжыцьда 50 альбомаў.
Выхад альбому з творамі Марка Шагала запланаваны на канец году — 28 снежня.
Спіс усіх 20 дадатковых альбомаў:
Хруцкі, Дэлакруа, Врубель, Босх, Ге, Мадыльяні, Феафан Грэк, Мікеланджэла Буанароці, Іванаў, Тулуз-Латрэк, Далі, Пікасо, Рублёў, Маціс, Шагал, Венецыянаў, Эль-Грэка, Васільеў, Дзюрэр, Брэйгель.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ