Край (Край)


Расея, 2010, каляровы, 110 хв.

Рэжысёр: Аляксей Учыцель

Ролі выконваюць: Уладзімір Машкоў, Юлія Перэсільд, Аляксей Гарбуноў, Уладас Багдонас, Аляксандр Башыраў, Сяргей Гармаш

Жанр: Драма

Адзнака: 5,5 (з 10)

Па вайне кантужаны франтавік Ігнат трапляе ў сібірскі край для ссыльных. Ігнат, ганебна звольнены з машыністаў, знаходзіць за разламаным мастом забыты цягнік. Але «гаспадыня» цягніку — немка, якая хавалася ў тайзе ўсю вайну. Знявечаны летуценнік і «фашыстка» аднаўляюць машыну. Але гэта не даспадобы месцічам.

Карціна Аляксея Учыцеля — акуратнае перафарматаванне суседзкага кіно «пра 50-ыя» з лёгкім разлікам на экспарт.
Ёсць ваенная форма і гімнасцёркі. Ёсць ссыльныя, вяла залічаныя ў «здраднікі і ворагі народу». Ёсць нязменны для расейскага кіно Сяргей Гармаш — і «аднарукі» Аляксей Гарбуноў.

Але ў фільме швэндаюцца мядзведзі, галоўная гераіня лапочыць па-нямецку — і адсутнічае навязлівы савецка-ваенны пафас. Асобнымі героямі выступаюць і цягнікі — якія нават маюць свае імёны.

Цягнікі заўжды былі першымі кінагероямі.
У карціне Учыцеля гэтыя героі паважныя, старыя, падрапаныя, грувасткія — і вельмі прыткія. Яны нават наладжваюць двубой.

Фільм цікавы сваёй ідэяй і фотагеніяй сталёвых машынаў.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?