30 верасня ў касы мінскага стадыёна «Дынама» паступяць у продаж білеты на матч адборачнага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы-2012 Беларусь — Албанія, які адбудзецца 12 кастрычніка (пачатак у 20.30).

Як паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, кошт білетаў складзе ад 15 да 45 тыс. рублёў.

Кошт білетаў па сектарах:

сектары 6, 8, 9, 18–23, 25 — 15 тыс.,
сектары 5, 10, 17 — 20 тыс.,
сектары 4, 11, 16, 26 — 25 тыс.,
сектар 2 (рады 7–12), 3, 12–15, 27 (рады 7–12), 28 (рады 7–12) — 30 тыс.,
сектар 1 (рады 7–12), 29 (рады 7–12) — 35 тыс.,
сектар 1 (рад 13 і вышэй), 2 (рад 13 і вышэй), 28 (рад 13 і вышэй), 29 (рад 13 і вышэй) — 45 тыс.

Ад 15 да 45 тыс. каштавалі білеты і на вераснёўскі матч Беларусь — Румынія, аднак тады на 9-ты сектар прадаваліся дзіцячыя білеты коштам 3 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?