Апазіцыя пакуль не прыходзіла да галавы разглядацькаго-небудзь з вядомых грамадскіх актывістак у якасці кандыдаткі на прэзідэнты. Піша Віталь Тарас.
Можа быць, Алене Макоўскай, лідэрцы кампаніі «Будзьма»,
удасца змяніць уяўленне пра ролю жанчынаў у дзяржаве?
«Няма жанчыны — няма слёз» — назва фільма маладой кінадакументалісткі з Харватыі. На каталіцкім фестывалі
Узгадаў я гэты фільм, які не мае ніякага дачынення да палітыкі, калі даведаўся, што санітарка санаторыя «Чонкі» Наталля Старыкава знялася з сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Не хачу нічога казаць пра асобу гэтай жанчыны (тым больш, што мы нічога пра яе,
Факт, аднак, застаецца, фактам — хто з кандыдатаў ні пераможа на выбарах, прэзідэнтам Беларусі жанчына не будзе. І, думаецца, яшчэ шмат гадоў.
Зміцер Панкавец выказаў думку, што вялікая колькасць самых розных, у тым ліку, «адвязаных» кандыдатаў сведчыць пра адсутнасць страху ў беларускім грамадстве. Можа, і так. Але паміж палітычнай, так бы мовіць, раскаванасцю і еўрапейскасцю палітыкаў — дыстанцыя вялікага памеру.
Веймарская рэспубліка ў Германіі ў 1919 г. упершыню дала нямецкім жанчынам права галасаваць і ўдзельнічаць у выбарах. У выніку ў склад першага дэмакратычнага Рэйхстага была абрана 41 жанчына. У працэнтных адносінах да ўсіх членаў парламента гэтая лічба застаецца непераўзыйдзенай да сёння. Вядома, праўда, чым скончылася Веймарская рэспубліка…
Вядома, што жанчыны ёсць і ў складзе палаты прадстаўнікоў — іх абіраюць паводле негалоснай квоты. Зрэшты, да палітыкі і дэмакратычных выбараў гэта ўвогуле не мае дачынення.
Не будзем згадваць канцлера Ангелу Меркель і колішняга прэм’ера Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр. Ёсць і больш блізкія да нас прыклады — у Латвіі і Літве. У гісторыі постакмуністычнай Польшчы ўрад гэтай краіны ўзначальвала Ганна Сухоцка. Прэм’ерам Украіны зусім нядаўна была Юлія Цімашэнка, якая зусім няшмат саступіла на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах Віктару Януковічу.
Была
Ну, а далей? Далей пачынаецца Азія. Праўда, і там, у Кыргызстане, мы бачым на прэзідэнцкай пасадзе Розу Атунбаеву…
Жанчыны, вядома, адыгрываць агромністую ролю і ў жыцці беларускага грамадства, але — не палітычным.
Уражанне такое, што дзеячам апазіцыі ніколі нават не прыходзіла да галавы разглядацькаго-небудзь з вядомых грамадскіх актывістак ці проста сімпатычных і энергічных жанчын у якасці рэальнай кандыдаткі на прэзідэнты.
Пры ўсіх нашых прэтэнзіях на еўрапейскасць нас куды больш цікавяць спадніцы (а некаторых яшчэ больш тое, што пад імі) на беларускіх баскетбалістках, чым роля жанчын у палітыцы.
Наталлі Старыкавай, можна сказаць, пашанцавала — Цэнтрвыбаркам, згодна з законам, выратаваў яе ад ганьбы і шматлікіх кпінаў з боку нашага