Галіна Сямдзянава, Юры Хадыка і Юры Пальчэўскі трапілі ў склад Менскай гарадской выбарчай камісіі. Яе фармаванне адбылося 28 верасня. Акрамя іх, у ліку 13 сяброў камісіі аказаўся вылучэнец ад сацыял-дэмакратычнай партыі.
Разам з тым не былі ўключаныя ў склад выбарчых камісіяў Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Пятро Садоўскі і Вінцук Вячорка.





