28 верасня абаронцы царквы Святога Язэпа ў Менску працягнуць бестэрміновую серыю акцый каля святыні. Дзень трынаццаты.
У 19 гадзін ля святыні зноў збяруцца актывісты дэмакратычнага руху. На гэты раз — з роварамі. На сёння запланавана правядзенне раваровага прабегу. Арганізатары запрашаюць з роварамі!
Актывісты заклікаюць вярнуць храм вернікам. Цяпер у будынку знаходзіцца частка Нацыянальнага архіву, але ў перспектыве гарадскія ўлады мяркуюць пераабсталяваць кляштар пад гатэль.





