Для Еўрасаюза важна, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сумленнымі і справядлівымі, заявіў 28 верасня часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі
«Што да выбарчай кампаніі, то тут мы не можам сказаць шмат, бо гэта ўнутраная справа Беларусі — правядзенне выбараў. Для нас важна, каб выбары прайшлі сумленна і справядліва, каб працэс арганізацыі выбараў быў празрыстым. Цяпер мы праводзім абмеркаванне, што менавіта важна для нас у правядзенні выбараў. Гэта датычыцца галасавання, назірання, доступу да СМІ кандыдатаў, свабоды сходаў — гэта тыя самыя найважнейшыя элементы. Мы рады таму, што Беларусь запрасіла міжнародных назіральнікаў», — пракаментаваў Хольцапфель.
З нагоды магчымай адмены санкцый у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў часовы павераны адзначыў, што цяпер ідзе працэс абмеркавання, унутраных узгадненняў, і рашэнне па дадзеным пытанні будзе прымацца ў канцы кастрычніка.





