Адміністрацыя Варшавы абвясціла, што выплаціць амаль у 12 тысяч еўра кожнаму рэпатрыянту, які вярнуўся на радзіму. Галоўнай умовай для атрымання сродкаў з'яўляецца жаданне вярнуцца і пачаць уласны бізнэс у польскай сталіцы.

Паводле The Warsaw Buisness Journal, зараз каля двух мільёнаў палякаў жывуць за мяжой, пры тым што насельніцтва Варшавы складае адзін мільён сямсот тысяч жыхароў.

Пік эміграцыі прыйшоўся на крызісны 2007 год. Тады больш за 2 млн грамадзян Польшчы пакінулі краіну ў надзеі ўладкавацца ў Брытаніі, Германіі ды Ірландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?