«Новы мэр Масквы павінен выправіць памылкі ўрада Юрыя Лужкова, перш за ўсё прыбраўшы помнік Пятру Першаму на Берсеньеўскай набярэжнай», — сказаў галерыст Марат Гельман.

«Лужкоў прымусіў нас даведацца пра свой густ. Адна справа упрыгожваць сваю спальню, а іншая справа — горад», — дадаў Гельман.

Паводле яго слоў, за гады кіравання Лужкова Масква незваротна страціла значную частку сваёй самабытнасці.

«Як толькі з’явіцца новы мэр, трэба брацца за выратаванне тых кавалачкаў Масквы, якія засталіся… Многае разбурана незваротна: калі помнікі можна знесці, то Манежную плошчу не аднавіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?