«Дзіцячы альбом», зборнік народных песень, якія прапяяныя адмыслова для дзетак, зрабіўся хітом.

— За адзін дзень пасля выхаду распрадалі сто штук, што для Беларусі шмат, — кажа Зміцер Сідаровіч, адзін з прадусараў альбому і кіраўнік гурту Camelot. — Ідэя была выдаць не сто першы рок-альбом, а запоўніць лакуну дзіцячай музыкі.

«Дзіцячы альбом» — гэта 27 народных песень, сярод якіх такія хіты, як «Цяцерка», «Ехаў мазур да млына», «Ладу-Ладкі», «Гэй, ты, воўчанька!». Часам — гэта аўтэнтычны вясковы гук, часам — набліжаныя да гарадскога гучання песні.

— Некаторыя песні з дыску, такія як «Верабей варыў піва», нагадваюць хутчэй раманс, чым народную мелодыю, — кажа музыка Тацяна Матафонава, адна з удзельнікаў гэтага праекта. — Таму мы вырашылі дадаць да традыцыйных народных інструментаў шасціструнную гітару. Ёсць і стылізацыі пад рок.

Большасць гэтых песень прадстаўлена сучаснаму слухачу ў аўдыёварыянце ўпершыню.

Дыск «Дзіцячы альбом» каштуе ад 12 да 17 тыс. Яго можна набыць: на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13)

Сядзіба БНФ (Машэрава, 8), а таксама на сайце knihi.by

Слухаць яшчэ:

дзіцячае этна-дыска "Казёл"

дзіцячая песня "Ладу-ладу-ладкі"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?