Тэлеканал «Лад» пакажа ў жывым эфіры чвэрцьфінальны паядынак чэмпіянату свету па баскетболе паміж зборнымі Беларусі і Расіі.

Пра гэта nn.by паведамілі ў дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

Пачатак трансляцыі ў 14:15 (пятніца, 1 кастрычніка).

Учора на сайце Міжнароднай федэрацыі баскетбола папярэдне адзначалася, што чвэрцьфінал Беларусь - Расія пройдзе ў 21:45, аднак сёння ўсё перайначылася і на вечар перанеслі чвэрцьфіналы з удзелам гаспадыняў спаборніцтваў зборнай Чэхіі (з Аўстраліяй, 19:30) і зборнай Францыі (з Іспаніяй, 21:45).

Сёй-той запярэчыць у нас на сайце, што пачатак трансляцыі (і сама гульня) ў 21:45 было б зручней для гледачоў. Маўляў, у 14:15 усе будуць на працы.

А вось і не, запярэчым мы:)

А 21-й па ўсіх беларускіх тэлеканалах будзе паказвацца прэс-канферэнцыя А.Лукашэнкі журналістам расійскіх СМІ.
Мінулая аналагічная прэс -канферэнцыя доўжылася 3,5 гадзіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?