Ці магчыма распавесці гісторыю народа за дзесяць хвілінаў? Як бачым, можна. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зірнуць гэты мультфільм, які ў вельмі даходлівай форме паказвае гісторыю Польшчы:

Варта адзначыць, што гэты мультфільм зрабіўся хітом сусветнай выставы EXPO 2010 у Шанхаі. Стварыў відэа выбітны польскі аніматар Тамаш Багіньскі.

А ці ёсць нешта падобнае на беларускую тэматыку? Вось, напрыклад, гэтая анімацыя была створаная Алексам Банецкім для Фестываля нацыянальных культураў, які прайшоў у 2010 г. Вышэйшай школе камэрцыі і права імя Лазарскага (Варшава):

Канечне, беларускі фільм глядзіцца больш простым за той, які стварыў польскі аніматар. Разам з тым, не варта забывацца на тое, польскія аніматары мелі магутную падтрымку дзяржавы: грошы на стварэнне мультфільма пра гісторыю Польшчы дало Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва.

З аднаго боку, у Беларусі досыць дызайнераў, якія былі б здольныя зрабіць фільм, прынамсі, не горшы за польскі. З іншага, бадай, без фінансавай падтрымкі здзейсніць праект такога маштабу немагчыма.

А можа быць нехта ўжо стварае нешта падобнае? Калі так, то падзяліцеся інфармацыяй ці спасылкай у каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?