Мінскім РУУС распачаты справы на падставе ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) у дачыненні да двух непрацуючых жыхароў сталіцы 1988 і 1990 гадоў нараджэння.
Як паведамілі ў праваахоўных органах, 26 верасня непадалёк ад вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна ў маладых людзей былі канфіскаваны грыбы, што ўтрымліваюць псілацын — псіхаактыўнае