fiba.com

fiba.com

У паўфінале жаночага чэмпіянату свету па баскетболе зборная Беларусі (галоўны трэнер — Анатоль Буяльскі) згуляе з гаспадынямі чэмпіянату зборнай Чэхіі.

Чэшскія дзяўчаты выйгралі ў пятніцу ў сваім чвэрцьфінале ў Аўстраліі з лікам 79:68 (15:18, 20:14, 17:19, 27:17).

Паўфінал Чэхія — Беларусь пройдзе ў суботу, пачатак у 19:30 паводле беларускага часу.

Нагадаем, што беларускі феерычна разграмілі самаўпэўненую зборную Расіі 70:53.

У другім паўфінале згуляюць зборныя ЗША — Іспанія (21:45).

Фінал пройдзе ў нядзелю, пачатак у 21:00, матч за 3-е месца — у 18:30. Матчы паказвае тэлеканал «Лад».

Гульні праходзяць у Карлавых Варах.

Для беларусачак Анатоля Буяльскага — гэта першы чэмпіянат свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?