Італьянскія навукоўцы знайшлі нечаканыя плюсы спажывання чырвонага віна. Калі піць віно штодня, то можна… захаваць свае зубы.

Даследчыкі з універсітэта Павіа прыйшлі да высновы, што ўсяго шклянка чырвонага віна ў дзень страхуе ад візітаў да стаматолага У чым жа прычына цудоўнага эфекту?

Навукоўцам удалося ўстанавіць, што алкагольны напітак утрымлівае асаблівае хімічнае рэчыва. Яно блакіруе дзеянне хваробатворных бактэрый Streptococcus mutans, перашкаджае іх замацаванню да зубоў і разбуральнаму ўздзеянню. Менавіта гэтыя бактэрыі і цягнуць развіццё карыесу. Яны пераўтвараюць цукрозу ў малочную кіслату. У выніку запускаецца працэс утварэння кіслага асяроддзя, і адбываецца дэмінералізацыя зубоў.

Адкрыццё было зроблена ў ходзе эксперыментальнай работы. Бактэрыі змясцілі ў невялікую колькасць чырвонага віна. У віне Streptococcus mutans страчвалі здольнасць замацоўвацца да зубоў.

Навукоўцы не жадаюць спыняцца на дасягнутым і маюць намер даведацца, ці можна на падставе атрыманай інфармацыі стварыць лекавы прэпарат. Зразумела, што можна абараняць зубы і проста пры дапамозе спажывання чырвонага віна, але, па-першае, тут ёсць рызыка захварэць на алкагалізм. Па-другое, некаторыя гатункі він утрымліваюць лішак цукру і кіслот, і іх спажыванне можа аказаць на зубы процілеглы эфект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?