Колькасць малых прадпрыемстваў у Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 7.293, ці на 9,5%, паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.

На 1 верасня знаходзіліся на ўліку 83.674 суб’екты малога прадпрымальніцтва — юрыдычныя асобы. У параўнанні з пачаткам года іх колькасць павялічылася на 5.039, ці на 6,4%.

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 верасня 2010 года склала 231.741. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць ІП узрасла на 13.483 (6,2%), у параўнанні з пачаткам года — на 12.136 (5,5%).

Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва за студзень-жнівень 2010 года склала 20%, у тым ліку ад юрыдычных асоб — 17,4%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?