Паводле дадзеных даследавання Global Retail Theft Barometer брытанскага Цэнтра даследаванняў гандлю (CRR), страты сусветнага гандлю ад крадзяжоў з крам скараціўся на 5,6% і склаў $107,3 мільярдаў.
CRR складае сваю справаздачу на аснове апытання прадстаўнікоў гандлёвых кампаній у 42 краінах свету. У 2010 году было апытана 1103 рытэйлеры.
Часцей за ўсё крадуць тавары вядомых марак, у прыватнасці, мабільныя тэлефоны, дробную электроніку, касметыку і парфумерыю, дзіцячае адзенне.
Акрамя таго, наведвальнікі крам крадуць дарагую ежу, напрыклад, свежае мяса, каву і некаторыя гатункі сыра. Сярод краін, якія панеслі найбольшыя страты ад крадзяжоў, названы Індыя, Марока і Бразілія. У прыватнасці, у Індыі страта раздробнага гандлю ад крадзяжу ў крамах складае 2,7% ад агульнага звароту.
Апроч гэтага, стала вядома, што найменшая шкода ад крадзяжоў маюць эканомікі Аўстрыі, Ганконга і Тайваня.