З 17 кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Ён быў затрыманы пасля таго, як невядомыя кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.

У ноч з 16 на 17 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся напад на будынак КДБ. Пра некалькі гадзін да Слюсара, які пражывае разам з бацькамі, прыехалі супрацоўнікі міліцыі, паднялі з ложка і апыталі. Аднак бацька заявіў, што сын у гэты час знаходзіўся дома і нікуды не выходзіў.

Днём 17 кастрычніка аператыўнікі разам з супрацоўнікамі КДБ правялі ў яго дома ператрус, пры гэтым сканфіскаваўшы некалькі дыскаў, вінчэсцер з кампутара і бутэльку растваральніка. Прадстаўнік бабруйскага КДБ паведаміў бацькам Сяргея, што яго забіраюць на некалькі гадзін. Бацька актывіста перакананы, што сын цалкам невінаваты ў гэтым нападзе.

Сёння сканчаецца трохдзённы тэрмін утрымання яго пад вартай, але ці прад’яўлена актывісту абвінавачванне — пакуль невядома.

Нагадаем, што Сяргей Слюсар ужо затрымліваўся 3 верасня ў падазрэнні да здзяйснення нападу на расейскую амбасаду, але 12 верасня яго адпусцілі без прад’яўлення абвінавачвання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?