У дакументальным фільме «Катынь. Праз 70 гадоў» аўтары расказваюць аб беларускім следзе ў трагедыі.

У паўгадзіннай стужцы не вядзецца падрабязная гаворка аб расстрэле польскіх вайскоўцаў. Акцэнт зроблены на беларускім следзе ў Катыні. Гісторык Ігар Кузняцоў сцвярджае, што

траціна з расстраляных польскіх афіцэраў з’яўлялася ўраджэнцамі Беларусі (1126 з 4421).

Аўтары фільма паставілі перад сабой і гісторыкамі шэраг пытанняў. Чаму сярод соцень, спаленых фашыстамі вёсак, для ўзвядзення мемарыяла ўлады выбралі вёску з падобнаю назваю — Хатынь? Чаму нават цяпер дакументы пра катынскую трагедыю ды іншыя злачынствы дзяржавы, якой ужо не існуе, застаюцца пад грыфам «сакрэтна»?

Хто зацікаўлены ў маўчанні?

У здымках удзельнічалі беларускія, польскія і расейскія гісторыкі: Галіна Андэенкава, Ігар Кузняцоў, Аляксандр Гур’янаў, Аляксей Памятных, Кшыфтаф Ясевіч, Войцех Матэрскі.

Прэм’ера на тэлеканале «Белсат» 22 кастрычніка ў 21.40.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?