Пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 1994 году Аляксандр Лукашэнка на кожных выбарах атрымоўваў усё больш «галасоў выбаршчыкаў».
Калі ў першым туры першых у гісторыі Беларусі прэзідэнцкіх выбараў — часткова свабодных — ён набраў усяго 44,82% галасоў беларусаў, то ў 2006-м годзе, на несвабодных выбарах — аж 83%.

Варта адзначыць, што і ў 2001-м, і ў 2006-м гадах незалежныя сацыёлагі ацэньвалі колькасць галасоў, аддадзеных за Лукашэнку, значна меншымі лічбамі — па розных падліках каля 60%.

Згодна з лінейнай логікай, 19 снежня 2010 году з вуснаў Ярмошынай павінен прагучаць яшчэ большы працэнт, чым на мінулых выбарах. Ці гісторыя пачала зваротны адлік?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?