З 1 студзеня 2011 года афіцыйна адменяць «гастрольнае» пасведчанне, без якога ў Беларусі немагчыма арганізаваць канцэрт ні замежных, ні айчынных музыкантаў.Раней «гастролька» была сапраўднай праблемай, асабліва для незалежных
Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнага агенцтва «Лінія гуку»:
— Гэта вельмі добрая навіна для арганізатараў канцэртаў. Адмена любых адміністратыўных працэдур, што ўскладняюць дзейнасць арганізатараў — гэта вельмі добра. Тым больш, што наяўнасць гастрольнага пасведчання — не сугучна нашаму часу. Гаворка ідзе пра тое, што
канцэртны рынак выспеў і стаў цывілізаваны.Я добра памятаю, як на пачатку
— Ці павялічыцца пасля гэтага колькасць канцэртаў?
— Не, бо колькасць мэтавай аўдыторыі не павялічыцца, у нас зараз і так канцэртны рынак набраў абароты — пачалі прывозіць дарагіх замежных артыстаў. Затое рынак пяройдзе да самарэгуляцыі і здаровай канкурэнцыі.
Яўген Уладзіміраў, дырэктар і прадусар
— Мы чакалі адмены «гастролькі» дзесяць год. Аналагаў сістэмы «гастрольных пасведчанняў» няма нідзе, ні ў якой краіне. Калі яго насамрэч адменяць, нам больш не давядзецца плаціць «за паветра». Я разумею, калі арганізатар траціцца на рэкламу, на памяшканне, на ганарар музыкантаў, і, ў выпадку, калі застаецца прыбытак — плаціць падатак, як любы грамадзянін — гэта правільна. Але
існаванне «гастолькі» — несправядлівасць, арганізатар павінен плаціць за спробу арганізаваць мерапрыемства!Толькі за спробу! А грошы бяруць вельмі нават прыстойныя. Нават калі мы зможам бясплатна атрымліваць тую самую «гастрольку», гэта будзе першы крок да цывілізаванага канцэртнага рынку.
— Для беларускіх артыстаў гастрольнае пасведчанне і каштавала капейкі, — кажа кіраўнік лэйбла
Але думаць што зараз не змогуць забараніць канцэрт выканаўцы, які не падабаецца ўладам, — наіўна. Дастаткова пазваніць у клуб — і усё.