На раніцу чацвера 21 кастрычніка за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сабрана 72.400 подпісаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік перадвыбарнага штаба прэтэндэнта Павал Севярынец.

Сярод лідэраў Менск (больш за 22 тысячы подпісаў), Берасце (8.490 подпісаў), Бабруйск (6.750 подпісаў), Гомель (5.120 подпісаў), Віцебск (4.080 подпісаў), Магілёў (2.830 подпісаў), Слонім (2.350 подпісаў), Горадня (2.230 подпісаў), Баранавічы (2.170 подпісаў).

«Плануем рывок на гэтых выходных», — кажа Павал Севярынец.

Кіраўнік штабу Віталя Рымашэўскага аб’язджае рэгіёны, сам кандыдат амаль штодня прымае ўдзел у менскіх пікетах па збору подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?