Рэпарцёр Літоўскага тэлебачання Вікінтас Пагачаўскас прысутнічаў на сустрэчы беларускага і літоўскага кіраўнікоў дзяржавы ў Мінску. Мы папрасілі яго падзяліцца сваімі ўражаннямі ад візіту.

«Асноўнай прычынай для візіту стала падпісанне дамовы аб спрошчаным пераходзе мяжы жахарамі прыгранічча. Ну і гэта нагода пагаварыць пра астатнія праблемы, што склаліся між дзяржавамі.

Я не першы раз у Беларусі, не першы раз сутыкаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, таму нічога новага ў ягоных паводзінах я не заўважыў. Ён быў досыць умераны, ніякіх гучных заяваў не рабіў. Тут мяне хутчэй здзівілі паводзіны прэзідэнта літоўскага.

Грыбаўскайце рэагавала на кожную фразу Лукашэнкі. Не імкнулася прамаўчаць некаторыя пытанні. Я пабачыў цвёрдага лідара, які адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Думаю, што і Лукашэнка пабачыў у прэзідэнце Літвы годнага спарынг‑партнёра, калі хочаце, нават апанента. Яна паводзіла сябе таксама як Лукашэнка. Гэта для мяне было самым моцным уражаннем.

Дарэчы, сам Лукашэнка ідэнтыфікаваў мяне па выглядзе як расейца ці беларуса.

У Літве было шмат размоваў адносна таго, што гэты візіт напярэдадні выбараў можа трактавацца як падтрымка Лукашэнкі. Мне ж здаецца, што яна прыехала тады, калі атрымала запрашэнне.

Што датычыць сустрэчы з апазіцыяй, то вядома, што першапачаткова яна не планавалася. Магчыма, яе ўключылі пасля. І можа якраз таму, каб суцішыць дакоры, што Грыбаўскайце прыехала падтрымаць Лукашэнку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?