Міні‑спадніцы, кофты з глыбокім дэкальтэ і джынсы са зніжанай таліяй могуць быць афіцыйна забароненыя ўладамі горада Кастэламарэ ды Стабія, размешчанага на поўдні Італіі, паведамляе агенцтва ANSA.

«Мы павінны аднавіць старыя традыцыі вялікіх гарадоў, каб палепшыць суіснаванне грамадзянаў», — заявіў губернатар горада Луіджы Бобі, каментуючы законапраект, які можа быць прыняты мясцовым кіраўніцтвам у панядзелак.

«Гэтыя правілы павінны выконвацца кожным законапаслухмяным грамадзянінам нашай краіны», — заявіў Бобі.

Па дадзеных выдання, парушальнікі новаўвядзення будуць пакараныя штрафам ад € 25 да € 500.

Акрамя нашэння «нясціплага» адзення, жыхарам Кастэламарэ будзе забаронена публічна загараць і гуляць у футбол у парках і садах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?