Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, які знаходзіцца з візітам у Польшчы, спадзяецца, што на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта беларусаў не прымусяць рабіць выбар паміж прарасійскай або празаходняй арыентацыяй іх краіны.

Выбары кіраўніка беларускай дзяржавы адбудуцца 19 снежня.

«Мы вельмі не хацелі б паўтору сітуацыі шасцігадовай даўніны, калі перад (прэзідэнцкімі) выбарамі ва Украіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца, з кім яны: з Еўропай ці з Расіяй», — заявіў Лаўроў на прэс‑канферэнцыі ў Варшаве.

Паводле яго слоў, ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага прызыву на гэты раз не прагучыць.

«Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што ў Еўропе і ў Расіі няма разыходжанняў ў тым, што тычыцца задач развіцця і росквіту ўсёй нашай агульнага прасторы», — сказаў расійскі міністр.
Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, нагадаўшы, што Менск запрасіў замежных назіральнікаў.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў жаданне, каб гэтыя выбары ў Беларусі «прайшлі лепш, чым папярэднія». «Паколькі гэта еўрапейская дзяржава, хацелася б, каб там ўжываліся і еўрапейскія стандарты, у тым ліку ў адносінах да чысціні і транспарэнтнасці прэзідэнцкіх выбараў», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?