daylife.com

daylife.com

18 снежня ў Мінску выступіць адна з самых папулярных соул-вакалістак свету, амерыканская спявачка Тоні Брэкстан. Плануецца, што на канцэрце ў комплексе «Мінск-Арэна» яна выканае кампазіцыі са свайго новага альбома Pulse.

Паводле інфармацыі арганізатараў канцэрта, над апошнім альбомам Тоні Брэкстан працавала апошнія шэсць гадоў. Pulse — сёмы студыйны альбом спявачкі — быў выпушчаны ў маі 2010 года.

Тоні Брэкстан вядомая як рытм-энд-блюз-, поп- і соул-спявачка, аўтар песень і актрыса. Самыя вядомыя яе хіты — Un-Break My Heart, Breathe Again, You’re Makin' Me High і інш. У самым пачатку кар’еры прэса назвала яе другой Whitney Houston. У 1993 годзе Тоні Брэкстан апынулася ў ліку пераможцаў музычнай прэміі «Грэмі-93», атрымаўшы дзве ўзнагароды — як лепшая новая артыстка і лепшая соул-спявачка. Брэкстан мае шэсць прэмій «Грэмі».

12 снежня Тоні Брэкстан выступіць у Нацыянальным палацы «Украіна» (Кіеў), а 14 снежня дасць канцэрт у Крамлёўскім палацы (Масква).

Кошт квіткоў на канцэрт у Мінску складзе ад 160 да 370 тыс. рублёў (партэр), ад 100 да 320 тыс. рублёў (сектары).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?