Два чалавекі загінулі 1 лістапада ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці ў выніку наезду аўтамабіля «БМВ», за рулём якога знаходзіўся грамадзянін Польшчы. Ахвяры ДТЗ — жыхары Барысаўскага раёна 49 і 27 гадоў.

Як паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі, за мінулыя суткі на дарогах краіны адбылося 14 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх восем чалавек загінулі і 12 — атрымалі раненні. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 136 вадзіцеляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?