З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 192 няшчасныя выпадкі з удзелам пасажыраў і пешаходаў. У выніку загінулі 120 чалавек і 72 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі такіх здарэнняў з’яўляюцца пераход пуцей у забароненых месцах, няўважлівасць, ігнараванне правіл паводзін на чыгунцы, спешка, алкагольнае ап’яненне.

Толькі за мінулыя суткі на чыгунцы грузавымі цягнікамі былі смяротна траўмаваны тры чалавекі. 70-гадовая жыхарка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці загінула каля станцыі Коханава пад Оршай, 44-гадовы жыхар Барысава (Мінская вобласць) — у райцэнтры, 65-гадовы бабруйчанін — на станцыі Бярэзіна (Бабруйск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?