паведаміў намеснік старшыні сталічнай арганізацыі партыі Вадзім Канапацкі.
«Прычым у склады ўчастковых камісій не былі ўключаны вельмі дастойныя людзі,
у тым ліку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, член сойма юрыст Юрый Чавусаў і іншыя», — сказаў ён.
Паводле слоў Канапацкага, вынікі фарміравання ўчастковых камісій ставяць пад сумненне жаданне мінскіх улад правесці празрыстыя і дэмакратычныя выбары.
«Аснову ўчастковых камісій зноў будуць складаць прадстаўнікі адміністрацый і праўладных партый і аб’яднанняў. Прадстаўніцтва ва ўчастковых камісіях апазіцыйных партый зноў застаецца мінімальным. Пэўная лібералізацыя выбарчага працэсу, што назіралася на этапе збору подпісаў, не распаўсюдзілася на адзін з ключавых этапаў кампаніі — фарміраванне ўчастковых камісій, якія непасрэдна будуць займацца падлікам галасоў», — заявіў Канапацкі.
0
0
0
0
0
0