Алесь Міхалевіч ужо заяўляе пра свае крокі ў выпадку, калі Цэнтрвыбаркам яго не зарэгіструе.

У сваім жывым дзённіку Міхалевіч піша, што разам з камандай падтрымае Рыгора Кастусёва. Аднак, калі так здарыцца,

што і Кастусёва не зарэгіструюць, каманда вырашыла скіраваць усе сілы на назіранне, адзначае палітык.

Міхалевіч піша, што з Кастусёвым яны разыходзяцца толькі ў тактычных пытаннях.

У стратэгічным жа плане імкнуццая да адной мэты — ўзмацнення палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі.
Таму такая падтрымка будзе найбольш лагічнай, тлумачыць палітык.

«Актыўна падтрымліваць іншых кандыдатаў, шэраг з якіх не хавае сваіх прарасейскіх пазіцый, наша каманда не можа. Таму застанецца засяродзіцца на назіранні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?