Жлобінскі РАУС распачаў справу на падставе артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) у дачыненні да 28-гадовагаюрыста-кансультанта прыватнага прадпрыемства.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, юрыст падазраецца ў крадзяжы рухавіка з аўтамабіля «Фіят-Дуката».

З заявай аб знікненні рухавіка ў міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік, мясцовы жыхар 1972 года нараджэння.

Выкрадзенае канфіскавана, падазроны змешчаны ў ІЧУ, вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?