За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 28 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек загінулі і 26 атрымалі раненні.
Як паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі,
сярод загінулых два раварысты і тры пешаходы.
У прэс-службе адзначылі, што ў найбліжэйшыя суткі на тэрыторыі краіны чакаюцца туманы, а самыя частыя ДТЗ пры такім надвор’і — сутыкненні аўтамабіляў і наезды на пешаходаў. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям уключаць фары блізкага святла, выконваць бяспечную дыстанцыю і бяспечны хуткасны рэжым, адмовіцца ад рызыкаваных манеўраў. ДАІ заклікала пешаходаў быць вельмі ўважлівымі і абавязкова выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ