Адна з тых рэчаў у Брытаніі, якія выклікалі лёгкі культурны шок — гэтапрагматычна-ўтылітарнае , так бы мовіць, стаўленьне мясцовага насельніцтва да загробнага сьвету і да трансцэндэнтнага, і праявы гэтага стаўленьня ў гарадзкім плянаваньні.
Непадалёк ад майго дому стаіць тыповая англіканская царква 18 стагодзьдзя. Побач з гэтай царквою штосуботу ладзіцца невялікі рынак, на якім фэрмэры прадаюць духмяны сьвежы сыр, садавіну з уласнай гаспадаркі. З плястыкавым кубачкам кавы і з салодкім пончыкам у руцэ можна прайсьціся вулачкай з прылаўкаў і прыдбаць сабе смачноты да сьняданку. Рынак месьціцца на царкоўным двары, раўнюткай зялёнай лужайцы побач з царквой, крыху ўбаку частка двара адгарожаная, і на ёй зроблена дзіцячая пляцоўка з качэлямі і горкай.
А ўздоўж агароджы гэтай зялёнай лужайкі акуратна састаўленыя ў пару шэрагаў старыя надмагільныя камяні, зьнятыя з былых пахаваньняў на ператвораным у лужайку былым прыцаркоўным цьвінтары.
Суботні рыначак на ўскрайку Лёндана
Суботні рыначак на ўскрайку Лёндана
Суботні рыначак на ўскрайку Лёндана
Суботні рыначак на ўскрайку Лёндана
Суботні рыначак на ўскрайку Лёндана
Ці былі выкапаныя пахаваныя зь зямлі, альбо ці месьціцца ўтульны суботні рыначак прама на магілах, я даведвацца ня стаў, але гэта месца з таго часу не асабліва наведваю.
Нейкі час таму я займаўся пошукам кватэры. І якім было першаснае зьдзіўленьне, калі сярод абвестак натрапіў на пераабсталяваную ў жылы дом… сынагогу. На фотаздымках з пакояў у кватэрах
Што й казаць, канвэртаваных у жыльлё англіканскіх цэркваў сярод прапанаванай нерухомасьці было на парадак болей. Вось такога прыкладна кшталту.
Гэтыя назіраньні прымусілі заўважыць, што любы культавы будынак для мяне, сьціплага постсавецкага верніка, неяк аўтаматычна ўспрымецца ў якасьці недатыкальнай гістарычнай каштоўнасьці. Каб прадаць царкву, асьвянцонае і намоленае месца, іншаверцам, пагатоў нехрысьціянам — для гэтага, мне здаецца, трэба альбо ня мець ніякага іншага выйсьця, альбо неяк празьмерна павярхоўна ставіцца да трансцэндэнтнага і
Між тым, сучасны мячэт бэнгальскай грамады Лёндана зьмяшчаецца ў былой капліцы
Пераабсталяваньне могілак пад гаспадарчыя патрэбы я дык увогуле звыкся расцэньваць як альбо праяву
Затое ж нерухомасьць мае куды большую каштоўнасьць, калі яе вокны глядзяць на зялёны парк з рамантычнай закінутай царквой, чым на старыя віктарыянскія могілкі, скажа вам прагматычны лёнданскі рыелтэр…